UniChrom
UniChrom
runtime=0.0

Раздзелы / Храматаграфія /

Рашэнні  Газавая Храматаграфія  Вадкасная Храматаграфія  Капілярны Электрафарэз  АЛП для храматаграфіі  Дадатковыя галіны выкарыстання  UniChrom  Прадукцыя Restek  Падтрымка  Download 

Новы ўніфікаваны падыход UniChrom да кіравання сістэмамі ВЭВХ і графічнаму паданню градыенту дазваляе выняць максімум з вашых прыбораў.
Сістэма дазваляе ўвод як аб'ёмаў градыенту, так і струменяў, і пералічвае залежныя значэнні ў адпаведнасці з новымі ўведзенымі дадзенымі. Вось X у акне храматаграмы дазваляе бачыць як адзінкі часу, так і адзінкі аб'ёму (у рэжыме сталага струменя).

СІСТЭМЫ ВЫСОКАЭФЕКТЫЎНАЙ ВАДКАСНАЙ ХРАМАТАГРАФІІ ЯКІЯ ПАДТРЫМЛІВАЮЦЦА UNICHROM

ВЭВХ дэтэктары Knauer K-2xxx (S-2xxx)

K2000, K2001 - Фільтравыя фатометры.
K2300, K2301, S2300 - Аналітычныя рэфрактаметрычныя дэтэктары.
K2400, K2401, S2400 - Прэпаратыўныя рэфрактаметрычныя дэтэктары.
K2500, K2501, S2500 - Спектрафатометры.

Стаер. Вытворца: ЗАТ "Аквілон". Прызначэнне: сістэма ВЭВХ з кандуктаметрычным і фотаметрычным дэтэктаваннем. Ізакратычныя або градыентныя рэжымы. Да 4-х градыентаў. Аўтаматычнае азначэнне тыпаў помп "Марафон". Збор дадзеных з дапамогай АЛП LabNET , АЛП "Аквілон", альбо любога іншага АЛП з спісу.
Флюорат. Вытворца: ЗАТ "Люмэкс". Спектрафлуарыметр і дэтэктар для сістэм ВЭВХ. Выкарыстоўваецца як дэтэктыруючая сістэма.
Милихром-5. Вытворца СКБ "Научприбор". Мікракалоначны вадкасны храматограф. Шпрыцавая помпа. Многахвалявы спектрафатометр. Прыдатны для вялікай колькасці методык.
Милихром-А02. Вытворца ЗАТ "Эконова". Микроколоночный вадкасны храматограф. Шпрыцавая помпа. Многахвалявы спектрафатометр. Прыдатны для вялікай колькасці методык.
Любая ВЭВХ сістэма сабраная з модуляў розных вытворцаў.