runtime=0.0 |
Choose
your language BEL RUS DEU ENG |
Галіны актыўнасціПрадукты & Паслугі Замова інфармацыі Храматаграфія Аптычная спектраметрыя Мас-спектраметрыя Распрацоўка Software Распрацоўка Hardware UniChrom Download ПадтрымкаNew Analytical Systems Ltd - распрацоўка праграмнага забеспячэнняНаша кампанія працуе ў вобласці кампутарных вымярэнняў з 1994 года. Нашы супрацоўнікі удзельнічалі ў розных праектах аўтаматызацыі фізічных і хімічных вымярэнняў з 1988 года. Асноўная лінейка прадуктаў, якія мы бесперапынна распрацоўваем і падтрымоўваем - гэта прадукты сямейства UniChrom. Universal Chromatography - UniChrom. Універсальны падыход да chromos - (па па-грэцку колер) спектраметрыі наогул і храматаграфіі ў прыватнасці. Злучаючы ўвесь назапашаны досвед, мы пабудавалі інструментальную абалонку, якая дазваляе для розных відаў лабараторнай аўтаматызацыі і для розных тыпаў аналізу выкарыстаць агульныя падыходы. Падобныя прынцыпы і адзіная бібліятэка класаў былі скарыстаныя для распрацоўкі такіх нашых прадуктаў, як: UniChrom - Храматаграфічная сістэма апрацоўкі дадзеных (САД). Робім храматаграфію ўніверсальнай. Адзін агульны падыход для розных тыпаў аналізу ў агульным асяроддзі. Максімальная шчыльнасць функцый на кілабайт кода. UniChrom-DHA. Дэталёвы аналізатар вуглевадароднага складу. Рэалізаваны як знешні праграмны модуль да пакета UniChrom, які выкарыстоўвае базу дадзеных DHA кампанентаў. Стварэнне рапартаў робіцца з дапамогай Microsoft Excel і OLE Automation. Метадычныя рашэнні на базе UniChrom створаны з выкарыстаннем аплікацый Microsoft Office як асяроддзя распрацоўкі і генератара рапартаў. n-Vision - Сістэма апрацоўкі дадзеных для спектраметрычнага аналізу. У адным пакеце рэалізуецца рэгістрацыя, кіраванне і апрацоўка дадзеных са спектрометраў з лінейнымі фотадэтэктарамі (лінейкамі бачнага, УФ, ІЧ дыяпазону) і скануючымі спектрометрамі з ФЭУ дэтэктарамі. Мноства прыбораў у адзіным асяроддзі. Забяспечваецца кіраванне монахраматарамі. PortSwitch - Праграмны порт-сервер і маппер камунікацыйных рэсурсаў. Асноўны інструмент для будаваньня сеткавых вымяральных асяродзяў. Абстракцыя камунікацыйнага ўзроўня - Распрацоўка драйвераў для вялікай колькасці прыбораў падштурхнула нас да вылучэння ў асобную вобласць менавіта магістралі сувязі прыбора і кампутара. Гэта не новы падыход, такая жа мадэль выкарыстоўваецца ў пакеце LabView. Вялікая частка драйвераў, распрацаваных у апошні час, не клапоціцца аб тым, ці працуюць яны з рэальным прыборам, з лог-файлам (запісам дадзеных ад рэальнага прыбора) або з прыборам, падлучаным у лакальную сетку. Распрацоўка інструментальных драйвераў - Камунікацыйная абстракцыя ўключаецца ва ўсе драйверы, якія распрацоўваюцца, і дазваляе скончыць распрацоўку драйвера для новага прыбора на працягу 2-3 тыдняў. Набор прылад для стварэння ГХ / ВХ / АЛП драйвераў названы UniChrom DDK і даступны для загрузкі. LIMS (ЛІКС) - Розныя версіі "цвёрда-кадаваных" LIMS, напісаных намі на Delphi, паказалі нам, што сапраўдная лабараторная сістэма кіравання інфармацыяй (LIMS) - гэта звязак web-сервера і SQL сервера, а таксама актыўных старонак. Apache+PHP+MySQL - і нічога больш. Прамежкавае ПА для сувязі з LIMS - гэта проста дадатковыя модулі для наяўнай сістэмы. Усе прадукты, даступныя для загрузкі, сабраныя ў Цэнтры Загрузкі ПЗ. |